Чэшскія навукоўцы выявілі, што кляшчы не любяць пэўныя групы чалавечай крыві. Тыя, хто іх мае, менш схільныя да рызыкі ўкусаў і, адпаведна, звязаных з імі розных захворванняў, піша Telegraf.news.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/1920-ai-generative-a-bed-bug-before-being-placed-in-a-plastic-container-close-up-xdv3j.jpg.webp)
З групы злоўленых кляшчоў было адабрана 100, якія ў выніку падвергліся эксперыменту. У невялікія кантэйнеры змясцілі чалавечую кроў чатырох розных груп (без прывязкі да рэзусу). Затым кляшчам далі вольны доступ да «ежы».
У выніку высветлілася, што 36% даследаваных узораў амаль адразу абралі II групу крыві. I групе аддалі перавагу 32%, а III і IV — 15 і 17% адпаведна. Гэтае размеркаванне змянялася з цягам часу, аднак кляшчы па-ранейшаму нязменна перадусім выбіралі II групу крыві.
Вынікі даследавання вельмі важныя, паколькі кляшчы распаўсюджваюць мноства небяспечных захворванняў, сярод якіх хвароба Лайма, вірусная пнеўманія і клешчавы энцэфаліт.
І хоць, адпраўляючыся ў лес або на луг, мы ўсе павінны спрабаваць засцерагчы сябе ад кляшчоў, асабліва пра гэта варта рупіцца людзям з II групай крыві, піша польскае выданне Fakt.
Каментары