Грамадства

Сербскі суд пачаў разгляд справы аб экстрадыцыі беларускага кінарэжысёра

Беларуса Андрэя Гнёта затрымалі ў кастрычніку 2023 года ў Сербіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясцілі яго ў міжнародны вышук за нібыта ўхіленне ад выплаты падаткаў. З тых часоў Андрэй Гнёт знаходзіцца пад вартай у Цэнтральнай турме Бялграда.

«Я спадзяюся, што Сербія не паддасца ціску з боку Беларусі аб маёй экстрадыцыі», — сказаў Гнёт у Вярхоўным судзе, дадаўшы, што экстрадыцыя паставіць яго ў «смяротную небяспеку».

Судовы працэс асвятляе Балканская служба Радыё Свабода.

Гнёт, апрануты ў майку з надпісам «Праўда», абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў адхіліў, назваўшы крымінальную справу супраць сябе палітычна матываванай, неабгрунтаванай і лжывай.

«Беларускі рэжым падвяргае жорсткім рэпрэсіям усіх, хто выступае супраць яго», — сказаў Гнёт, які сказаў, што прыехаў у Сербію для працы над міжнародным відэапраектам і быў арыштаваны, калі выйшаў з рэйсу з Бангкоку.

У пачатку сакавіка апеляцыйны суд адмяніў рашэнне Вышэйшага суду ў Бялградзе, які палічыў, што законныя перадумовы для яго экстрадыцыі ў Беларусь былі выкананыя. Але апеляцыйны суд вярнуў справу ў Вышэйшы суд на перагляд, заявіўшы, што былі істотныя парушэнні працэдуры.

Гнёт выехаў з Беларусі ў Тайланд у 2020 годзе пасля таго, як крытыкаваў беларускі рэжым і ўдзельнічаў у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Гнёт заявіў суду, што рэжым Лукашэнкі хоча пакараць яго за актыўнасць найперш таму, што ён з'яўляецца адным з заснавальнікаў няўрадавай арганізацыі «Свабоднае аб’яднанне спартоўцаў Беларусі» (SOS BY).

«Мы адкрыта выступалі супраць дыктатуры, парушэнняў правоў чалавека і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Нам помсцяць, і таму я цяпер тут», — сказаў Гнёт.

SOS BY заклікаў адмяніць выбары, Лукашэнку пайсці ў адстаўку і вызваліць грамадзян, арыштаваных падчас дэманстрацый супраць рэжыму. Пазней арганізацыя была прызнана экстрэмісцкай, што заходнія ўрады разглядаюць як інструмент пераследу палітычных дысідэнтаў.

Пры гэтым раней кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін у сваім фэйсбуку паставіў пад сумнеў датычнасць Андрэя Гнёта да стварэння SOS BY.

«Ён сапраўды дапамагаў здымаць ролікі з выказваннем грамадзянскай пазіцыі спартоўцаў у жніўні-верасні 2020, камунікаваў з некаторымі спартоўцамі. Пра нейкі іншы актыўны ўдзел у грамадскім руху спартоўцаў я не чуў», — напісаў Апейкін.

Гнёт на судзе таксама прадставіў суду дакументы, якія, паводле яго, пацвярджаюць ягоныя сцверджанні, што ў Беларусі будуць парушаныя ягоныя правы чалавека, і доўга апавядаў пра тое, чаму ён не атрымае там справядлівага выраку.

Ягоны адвакат Філіп Сафіяніч заявіў Радыё Свабода, што законных падставаў для экстрадыцыі няма і яго асцярогі адносна пераследу апраўданыя, асабліва ў святле паведамленняў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў пра тое, што людзі, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі, падвяргаюцца розным формам катаванняў.

На слуханнях прысутнічалі прадстаўнікі амбасадаў краін ЕС і праваабаронцы. Пасля слуханняў Гнёта вярнулі ў Цэнтральную турму Бялграда, каб чакаць далейшага разгляду справы.

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Марыю Калеснікаву ў калоніі вярнулі ў атрад да іншых жанчын10

У Бразіліі самалёт упаў на ажыўленую аўтастраду

Беларуса затрымалі ў Іспаніі4

«У XX стагоддзі ўжо быў вопыт». МЗС Беларусі параўнаў беларусаў і расіян у Латвіі з яўрэямі ў Трэцім Рэйху16

Расія сёлета паспрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну? Як успрымаць заяву Зяленскага19

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк23

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог12

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць