Пра вызваленне Марыны Адамовіч, жонкі палітвязня Міколы Статкевіча, напісаў у фэйсбуку Андрэй Шарэнда, муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/22-37lf6.jpg.webp)
Марыну Адамовіч затрымалі 23 студзеня падчас маштабнага рэйду супрацоўнікаў КДБ па кватэрах былых палітзняволеных, а таксама іх сваякоў.
Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 студзеня над жанчынай адбыўся суд паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15-сутачны арышт.
Каментары