Культура

«Пра невыносныя ўмовы бесчалавечнага грамадства». Выйшаў па-беларуску яшчэ раман Рэмарка

«Чорны абеліск» — толькі другі раман знакамітага нямецкага пісьменніка, які выходзіць па-беларуску ў арыгінальным перакладзе.

«Першая восеньская навінка! Не чакалі так хутка, але кніга ўжо ў нас і яе можна набыць.Чытанне Рэмарка сёння становіцца надзіва актуальным і злабадзённым», — паведаміла выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Чорны абеліск» — толькі другі раман знакамітага нямецкага пісьменніка, які выходзіць па-беларуску ў арыгінальным перакладзе».

«Чорны абеліск» (1956) — самы «філасофскі» раман Эрыха Марыя Рэмарка, канцэнтрацыя ўсяго ідэйнага зместу творчасці знакамітага нямецкага пісьменніка. Праз кнігу скразной лініяй праходзіць канцэпт «развітання з ілюзіямі», уласцівы тэкстам прадстаўнікоў «загубленага пакалення».

Як і большасць твораў Рэмарка, «Чорны абеліск» вельмі аўтабіяграфічны. Ён пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Нямеччыну, за якую так баліць.

Пераклала на беларускую Іна Хоміч. У кнізе цвёрдая вокладка і 396 старонак.

Чытайце таксама:

Рэмарк, Жадан, Рэнд. Выдавецтва «Янушкевіч» распавяло, чаго чакаць чытачу

«Нэтфлікс» экранізаваў Рэмарка. Глядзець і пераслаць спасылку ўсім расіянам і лукашыстам, якіх ведаеце

Каментары

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог3

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог3

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць