Былога дырэктара магілёўскага музея пратрымалі тры дні за кратамі і адпусцілі — праваабаронцы
Былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў на волі, аднак падрабязнасцяў пакуль няма.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/baciukou-55jg9-qezce.jpg.webp)
У пятніцу, 28 ліпеня, Бацюкова затрымалі раніцай, пасля чаго адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там ён прабыў трое сутак, пасля чаго выйшаў на волю, паведамляе Mayday.
Раней Бацюкова затрымлівалі ў 2020 годзе за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Тады суд прызначыў яму штраф.
У студзені 2021 года з Аляксеем Бацюковым, які на той момант займаў пасаду дырэктара Музея гісторыі Магілёва, не працягнулі працоўнага кантракта.
Каментары