Грамадства99

У Магілёве затрымалі былога дырэктара музея

Праваабарончы рэсурс Mayday team на падставе сваіх крыніц паведаміў, што раніцай 28 ліпеня ў сябе дома быў затрыманы гісторык, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Прычыны затрымання невядомыя.

Раней Бацюкова затрымлівалі ў 2020 годзе за «ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Тады суд прызначыў яму штраф.

У студзені 2021 года з Аляксеем Бацюковым, які на той момант займаў пасаду дырэктара Музея гісторыі Магілёва, не працягнулі працоўнага кантракта.

Калі вы ведаеце больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Каментары9

  • Горожанин
    28.07.2023
    Доигрался... Крайне неприятный тип. Один раз пришлось поспорить с ним в сети по историческим вопросам... В ответ оскорбления замешанные на крайнем национализме.
  • Магілёў
    28.07.2023
    Горожанин, лукашыцкі ноўнэйм, ідзі на белту кукарэкай.
  • CV
    28.07.2023
    Змагаюцца за "гістарычную праўду" як могуць, але не вельмі атрымліваецца. 

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог10

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Качанава наведала Полацкі малочны камбінат, дзе «самая складаная сітуацыя» ў краіне2

Праваабаронцы паведамілі, што палітвязням не даходзяць грашовыя пераводы. Сваякі пацвярджаюць

Аб'явілі збор на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк21

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты11

На ўсходзе Мінска пабудуюць новы вялікі раён на 100 тысяч чалавек3

LinkedIn прапануе карыстальнікам знайсці працу мары праз штучны інтэлект1

У расійскай гандлёвай сеткі «Святлафор» праблемы. Ці закрануць яны беларускія крамы?3

На крыжы Іосіфу Навумчыку ў Віцебску дапусцілі прыкрую памылку

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог10

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць