Грамадства33

«Ябацька лейтэнанта Шміта» Сяргей Заслаўскі-Аўтуховіч выйшаў з сутак 

Выглядае, што ён абышоўся без крымінальнай справы, адседзеўшы толькі суткі ў тых умовах, што і ўсе палітычныя. Раней Сяргей Заслаўскі-Аўтуховіч праславіўся тым, што, будучы неаднаразова судзімы, пад маскай паказнога ябацькі ўцёрся ў давер да лукашэнкаўскіх генералаў.

Заслаўскі з намеснікам міністра ўнутраных спраў генералам Дзмітрыем Карзюком

«Ён дакладна выйшаў. Хто гэта быў такі, я даведаўся толькі тады, калі выйшаў з сутак і прачытаў «Нашу Ніву». Сядзеў, як і ўсе палітычныя, у такіх жа ўмовах. Адбывалі тэрмін у перапоўненай камеры, без матрацаў. Пра сябе ён расказваў, што прадпрымальнік і дыджэй», — расказаў «Нашай Ніве» чалавек, які перасякаўся з Заслаўскім на Акрэсціна. 

У гэты ж момант Аўтуховіч узнавіў сваю актыўнасць у інстаграме, куды посціць фота і відэа з трэніровак, а таксама з'явіўся анлайн у тэлеграме. 

Да таго Заслаўскі-Аўтуховіч атрымаў запар два прысуды па 15 сутак. 

Сяргей Аўтуховіч-Заслаўскі — псеўдаспецназавец і псеўдачэмпіён у цяжкай атлетыцы. 

У рэальнасці, шматразова судзімы за разбоі, ён змог стаць намеснікам Дзмітрыя Паўлічэнкі ў Асацыяцыі ветэранаў спецназа і стварыць сабе бліскучую рэпутацыю ў дзяржаўных органах. Апроч падстаўной формы, у яго быў толькі адзін аргумент — пазіцыя «за Лукашэнку». 

Пасля таго, як гэты чалавек выпадкова трапіў на Акрэсціна за рэпост артыкула пра сябе самога з нейкага «экстрэмісцкага» па версіі лукашыстаў рэсурсу, журналістам сталі вядомыя сапраўдныя дэталі яго біяграфіі. 

Каментары3

  • Bhagawab
    12.05.2023
    Repost na samoha siabie? Spadar maje just u vyčvarenstvach.
  • My Cop
    12.05.2023
    Сацыяльна блізкі элемент
    🤷🏻‍♂️
  • Woodoo Cult
    12.05.2023
    My Cop , не только социально, но и классово близкий 💁‍♀️

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог4

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі ў суботу адключаюцца ад энергасістэмаў Расіі і Беларусі. Што трэба ведаць?4

Беларускія памежнікі знайшлі цела мігранта каля агароджы з Латвіяй2

Праект «Беларускі гаюн» спыняе працу27

Продажы Tesla на еўрапейскіх рынках сур’ёзна ўпалі — магчыма, з-за рэпутацыі Маска8

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог4

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць