Гродзенскі абласны суд у пятніцу вынес рашэнне аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання літоўцаў «Гімціне» («Радзіма»). Пра гэта ТАСС паведамілі ў судовай інстанцыі.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/litovcy-na-festival-nacionalnyh-kultur-v-grodno-foto-sbby_jpg-s5c15-sunkt.jpg.webp)
«Рашэнне вынесенае, іск задаволены», — паведамілі ў судзе.
Паводле даных, размешчаных на сайце Вярхоўнага суда Беларусі, істцом па справе выступала Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Ва ўпраўленні ТАСС паведамілі, што з боку аб'яднання, якое працавала ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна, зафіксаваныя парушэнні закона, аднак падрабязнасці справы каментаваць не сталі.
Раней на гэтым тыдні Літва выказала Беларусі пратэст у сувязі з планамі ліквідаваць грамадскую арганізацыю літоўцаў, якія пражываюць у Беларусі.
Колькасць удзельнікаў арганізацыі на момант падачы справаздачнасці ў 2021 годзе складала 150 чалавек, усе яны пражываюць у Гродзенскай вобласці. Годам раней у арганізацыі лічыліся 163 чалавекі. Паводле звестак самой арганізацыі, за два апошнія гады грашовых сродкаў яна не атрымлівала.
Каментары
Надо обжаловать.