Свет11

У Бруселі спынены дзве лініі метро пасля перастрэлкі ў цэнтры горада

Перастрэлка адбылася каля станцыі метро «Клемансо» ў камуне Андэрлехт. Пацярпелых няма, падазраваных шукае паліцыя.

Перастрэлка адбылася каля станцыі метро «Клемансо» ў камуне Андэрлехт. Пацярпелых няма, падазраваных шукае паліцыя.

Як пішуць бельгійскія СМІ, на запісах з камер відэаназірання відаць, што каля ўваходу на станцыю метро стаялі як мінімум двое ўзброеных мужчын у балаклавах. На відэа з месца падзей таксама зафіксаваны кадры страляніны, якая адбылася а 6:15 раніцы па мясцовым часе.

Паводле прэс-сакратара паліцыі Бруселя Сары Фрэдэрыкс, падазраваныя зніклі ў напрамку станцыі «Клемансо» і, магчыма, знаходзяцца ў тунэлях метро.

Праз перастрэлку спыненая праца дзвюх ліній метро на ўчастку паміж станцыямі каля Еўрапейскага парламента і адной са станцый у Андэрлехце. Паліцыя закрыла станцыю «Брусель-Міды» ля аднаго з гарадскіх вакзалаў, а таксама станцыі «Дэлакруа» і «Клемансо».

Акрамя таго, часова не працуюць чатыры трамвайныя лініі.

Каментары1

  • Барадзед
    05.02.2025
    Где убитые? Они из игрушечного оружия стреляли?

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць