У міжгародніх маршрутках Гродзенскай вобласці можна будзе расплаціцца картай
Плацёжныя тэрміналы запрацавалі адразу на трох напрамках міжгародніх маршрутак, піша Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў.
На маршрутках «Гродна-Мінск», «Гродна-Свіслач», «Гродна-Навагрудак» цяпер можна аплаціць квіток у кіроўцы выкарыстоўваючы банкаўскую карту. Для гэтага ўсталявалі спецыяльныя плацёжныя тэрміналы.
Паведамляецца, што ў гарадскіх маршрутках такія тэрміналы павінны з'явіцца з 1 лістапада 2025 года, але для міжгароднага транспарту абавязковага правіла няма.
«Запыт ад пасажыраў на такую паслугу быў. І Гродна, і Навагрудак — папулярныя турыстычныя кірункі. І часта менавіта турысты пытаюць, ці можна аплаціць картай. Пайшлі насустрач і ім, і іншым нашым пасажырам», — расказалі кіроўцы.
Новыя тэрміналы таксама змогуць прымаць аплату і наяўнымі, удакладнілі ў Міжрэгіянальнай асацыяцыі перавозчыкаў.
Першыя плацёжныя тэрміналы пачалі працаваць на маршрутках «Мінск-Слуцк», якія абслугоўвала кампанія «Лініі дарог».
Маршруткі абавяжуць абзавесціся плацёжнымі тэрміналамі
Некаторыя маршруткі ў Беларусі заменяць кітайскімі аўтобусамі
Кіроўца маршруткі высадзіў жанчыну з трохгадовым дзіцём, бо яна аплаціла праезд толькі за сябе. Ці законна гэта?
На мяжы з Беларуссю літоўскія памежнікі завярнулі рэкордную колькасць нелегальных мігрантаў
У Крамлі назвалі пустымі словамі заяву Зяленскага аб гатоўнасці да перамоў з Пуціным
Каментары