Свет33

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе

«Я пакінуў інструкцыі: калі яны [Іран] гэта зробяць, яны будуць знішчаныя, ад іх нічога не застанецца», — прыгразіў Трамп.

Дональд Трамп. Фота: AP

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што даў сваім дарадцам указанне знішчыць Іран, калі той заб'е яго, піша AP.

Трамп заявіў, што калі Іран гэта зробіць, ён будзе знішчаны.

«Я пакінуў інструкцыі: калі яны гэта зробяць, яны будуць знішчаны, нічога не застанецца», — сказаў ён.

Па канстытуцыі, у выпадку гібелі прэзідэнта яго пасаду займае віцэ-прэзідэнт — цяпер гэта Джэй Дзі Вэнс.

Федэральныя ўлады ЗША гадамі адсочвалі іранскія пагрозы ў адрас Трампа і іншых службовых асоб адміністрацыі, піша АР.

Трамп заяўляў, што хоча аднавіць сваю кампанію максімальнага ціску на Іран, каб спыніць Тэгеран ад атрымання ядзернай зброі і звесці да нуля экспарт нафты.

Менавіта Трамп распарадзіўся ў 2020 годзе ліквідаваць высокапастаўленага генерала Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана Сулеймані. 

Каментары3

  • патужна
    05.02.2025
    масад, запісваем)))
  • Чубаты гвяздабол
    05.02.2025
    Калі цябе абнуляць, імгненна пачнецца барацьба за прэзідэнцтва. А пра цябе хутка забудуцца. Новым элітамі дакладна будзе не да таго, каб "знішчаць" Іран.
  • бабруйчанін
    05.02.2025
    ??)) Спачатку " ні да Закона Канстітуцыі" а пасля надзея на выкананне сваіх загадаў свайго Закона...)))
    Выселіць усіх з Гаазы і пабудаваць гатэлі цэнтры семейкай Трампа Кушнера гэта " нью дональд васюкі"

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну27

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць