У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»
У Рызе каля помніка Свабоды на адной з літар у надпісе RĪGA з’явіўся цёмна-шэры кот з анімацыйнага фільма Гінта Зілбаладзіса «Плынь», паведамляе сталічнае самакіраванне.
Акрамя таго, вуліцы горада ўпрыгожваюць плакаты з персанажамі мультфільма — Сабакам, Капібарай, Лемурам і Птушкай, паведамляе «Новая газета Балтыя».
У пачатку студзеня ў Рызе з’явілася графіці з катом з «Плыні», створанае вулічным мастаком Kiwie.
Латвійскі анімацыйны фільм «Плынь» (Straume) стаў самым наведвальным у латвійскіх кінатэатрах і кінатэлеатрах — яго паглядзелі 255 тысяч гледачоў. Гэта новы рэкорд па колькасці гледачоў у гісторыі латвійскага кіно пасля аднаўлення незалежнасці.
«Плынь» заваяваў 60 міжнародных узнагарод, у тым ліку «Залаты глобус», а таксама намінаваны на дзве ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар». Уручэнне прэмій «Оскар» пройдзе 2 сакавіка ў Лос-Анджэлесе.
Мультфільм распавядае пра тое, як у сучаснасці адбыўся новы сусветны патоп, і Кот, Капібара, Сабака, Лемур і Птушка-сакратар мусяць супольна вырашыць, як выратавацца.
Каментары
Вядома, што "нейдзе", іншаму аўтару, адвальвалі, за ягоных Чабурашак, і нават за выкарыстаньне ймя героя ў якасьці назваў кафэ ды іншага дзіцячага...