Фрыдман: Патэнцыйна Галоўчанка можа быць для Лукашэнкі пагрозай
Аналітык Аляксандр Фрыдман у праграме «Обычное утро» разважае, ці пакіне Лукашэнка Рамана Галоўчанку на чале ўрада.
На нарадзе 4 лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію, якая будзе прапаноўваць кандыдатуры для новага складу ўрада.
«Трэба зараз паглядзець па спісе, пачынаючы ад прэм'ер-міністра да кіраўніка канцэрна і губернатараў. На гэтай камісіі Качанава, Сергеенка, генеральны пракурор і гэтак далей — вось гэтая вярхушка. Хацелася б, каб вы свае прапановы ўнеслі, ваша меркаванне мы разгледзім пры прыняцці рашэнняў», — цытуе палітыка БелТА.
«Цяпер вельмі важна сфармаваць урад моцны, які не будзе хадзіць і плакацца, што там складана, там цяжка», — дадаў ён.
Аналітык Аляксандр Фрыдман у праграме «Обычное утро» разважае: Галоўчанка — вельмі дасведчаны, амбіцыйны і прафесійна падрыхтаваны і адрозніваецца ад «усёй шэрай беларускай наменклатуры». Акрамя гэтага, Галоўчанка — чалавек з самастойнымі сувязямі ў Маскве, дзе ён калісьці вучыўся.
«У яго там, відаць, і сувязяў, і падтрымкі можа быць дастаткова шмат», — лічыць Фрыдман і заўважае, што гэта можа вельмі не падабацца Лукашэнку.
«Калі ўявіць сабе такую сітуацыю, што Масква сапраўды палічыла б неабходным Лукашэнку замяніць, ці здарыўся б форс-мажор і трэба было паставіць свайго чалавека, лаяльнага Расіі, то хіба што лепшага кандыдата, чым Галоўчанка, з пункту гледжання Расіі, знайсці было б немагчыма. І гэта можа стаць мінусам у сістэме Лукашэнкі», —
прагназуе Фрыдман і праводзіць параўнанне з кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрыем Крутым.
«Круты больш свой для Лукашэнкі. Круты — гэта прадукт лукашэнкаўскай эпохі. А Галоўчанка…. Там усё трохі складаней.
І тое, што ён у Расіі дастаткова доўга быў, што ён там вучыўся, што ў яго, цалкам відавочна, там ёсць сувязі. І акрамя таго, ён валодае пэўнай харызмай. Ён яе, праўда, хавае галоўным чынам ва ўмовах гэтай сістэмы. Што і зразумела. Але Галоўчанка паказаў у 2020 годзе, што ён можа прамаўляць, можа камунікаваць з публікай, ён выглядае дастаткова сучасным чалавекам.
Таму патэнцыйна ён можа быць для Лукашэнкі пагрозай, таму што ён не робіць уражанне чалавека, які цалкам бы пагадзіўся з роллю марыянеткі, умоўна кажучы, пры старшыні Усебеларускага народнага сходу Лукашэнку. У гэтага чалавека ёсць амбіцыі, і гэта відаць. І такі чалавек можа быць з часам небяспечны для Лукашэнкі».
Каментары
Но тучи сгущаются над Головченко, на что указывает полное перетрахивание руководящего состава аппарата Совета Министров в конце прошлого года, в результате которого полковнику Головченко удалось некоторых своих людей, включая помощника, устроить на дипломатические посты в загранучреждения, которым отведена роль по выводу наворованных капиталов режима за границу.