Грамадства1313

У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў

Будаўнічыя работы на месцы знесенай нядаўна Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна зачапілі і суседні некропаль. Адшуканыя ў зямлі фрагменты даюць надзею на адбудову страчанага помніка архітэктуры.

Вынятыя з зямлі яўрэйскія надмагіллі. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына». 

У пачатку снежня 2024 года ў межах рэканструкцыі быў цалкам знесены будынак Гістарычнай майстэрні па Сухой вуліцы. Захаваўся толькі падвал, які, як лічыцца, у час акупацыі выконваў ролю «маліны» — схованкі, у якой ратаваліся ад знішчэння яўрэі Мінскага гета.

Будоўля на месцы Гістарычнай майстэрні. На пярэднім плане, у адвале відаць фрагмент гістарычнай могілкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Сёння на месцы Гістарычнай майстэрні вялікі катлаван, у якім залітыя новыя жалезабетонныя канструкцыі. Цераз дарогу да будоўлі пракладаюць сеткі, для якіх вырылі глыбокую траншэю ўздоўж Яўрэйскага мемарыяльнага парку.

Гэта парк разбіты на месцы вялікіх яўрэйскіх могілак, якія былі знесены за савецкім часам. За часам нямецкай акупацыі могілкі былі ўключаны ў межы гета, сёння на тэрыторыі мемарыяльнага парку знаходзіцца некалькі мемарыялаў, прысвечаных ахвярам Халакосту.

Траншэя, выкапаная пад інжынерныя камунікацыі па ўскраіне колішніх могілак па Калектарнай вуліцы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Натуральна, што пры капанні траншэі ўздоўж ніяк не абазначаных могілак, будаўнікі патурбавалі старыя надмагіллі. Каля дзясятку каменных мацэваў былі вынятыя з зямлі. 

Гэта не першы выпадак, калі праз былыя яўрэйскія могілкі на Калектарнай вуліцы пракладаюць інжынерныя камунікацыі. Падобны выпадак адбыўся ў 2019 годзе, калі пры будаўніцтве трэцяй лініі метро раскапалі мноства надмагілляў і чалавечыя парэшткі. 

У траншэі бачныя і іншыя фрагменты гістарычнай могілкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Тады старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся ў пракуратуру, але атрымаў адказ, што закон не парушаны, а праектная дакументацыя «Мінскметрабуда» ўзгодненая.

Прычына такой няўважлівасці праекціроўшчыкаў да яўрэйскіх могілак не толькі ў тым, што сёння яны існуюць толькі пад зямлёй, але і ў адсутнасці хоць якога ахоўнага статусу ў гэтага гістарычнага помніка. У тым жа 2019 годзе Таварыства прапаноўвала Мінгарвыканкаму надаць могілкам статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але атрымала адмову. 

Брама яўрэйскіх могілак да знішчэння. Фота з архіва Інстытута яўрэйскіх даследаванняў у Нью-Ёрку
Суаднясенне выяўленых фрагментаў з гістарычным фотаздымкам могілкавай брамы. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Як заўважае тэлеграм-канал «Спадчына», у траншэі і адвалах зямлі бачныя таксама фрагменты нейкіх цагляных канструкцый. Некаторыя нават удалося апазнаць — гэта фрагменты пілястраў знішчанай манументальнай могілкавай брамы.

Гэтыя выдатна захаваныя фрагменты ў сукупнасці з гістарычнымі здымкамі, на думку аўтараў канала, дазволілі б дакладна рэканструяваць страчаны помнік мінскай архітэктуры і нават, не выключана, аднавіць яго арыгінальнае колеравае рашэнне. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • бабруйчанін
    02.02.2025
    Ніхто уважліва ні прачытае " могілкі знесены за савецкім часам"
    На.вошта падобны " капялюш??
    Надмагіл'я выкапаны увойдуць да" комплекса" .
  • Гантба
    02.02.2025
    Заканамерны вынік ручкання габрэйскіх арганізацый і Ізраільскай амбасады з Лукой. Так трымаць - і неўзабаве апынецеся ў гэтай траншэі.
  • Жвір
    02.02.2025
    Не зьдзіўлены. У нэабальшавікоў ні душы, ні розуму няма й ня будзе. Ідуць дарогай сваіх бацькоў і дзедаў.

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах12

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць