Свет

Зяленскі патлумачыў, чаму ў свой час забараніў перамаўляцца з Пуціным

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што дзякуючы прыняццю пастановы Рады нацыянальнай бяспекі і абароны ў кастрычніку 2022 года на непасрэдныя перамовы з Расіяй ён спыніў сепаратызм у дзяржаве і «ценявыя» перамоўныя працэсы. Пра гэта ён сказаў падчас супольнага брыфінгу з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Зяленскі патлумачыў, што тады ён падпісаў указ аб забароне перамоў з Уладзімірам Пуціным, бо той пабудаваў «вялікую колькасць розных каналаў» разам з сепаратыстамі і прадстаўнікамі іншых краін для ўплыву на Украіну і палітычнае кіраўніцтва.

«Было шмат перамоўных працэсаў, шмат ценявых перамоўных калідораў. Я гэта хутка спыніў. Проста спыніў сепаратызм у нашай дзяржаве. Я забараніў любому, любым палітычным дзеячам ва Украіне праводзіць тыя ці іншыя перамовы з расійскім бокам, з прыхільнікамі Пуціна на працягу вайны. Гэта было, калі іх войскі былі тут, у Кіеўскім рэгіёне», — заявіў Зяленскі.

Паводле яго слоў, тады Пуцін спрабаваў паўплываць на Украіну праз некаторых народных дэпутатаў, дзяржаўныя інстытуты і еўрапейскіх палітыкаў. Таму ён прыняў «абсалютна справядлівую пастанову», бо менавіта ён сам з'яўляецца лідарам тых ці іншых перамоў як прэзідэнт Украіны.

«Усім астатнім я гэта забараніў. Пуціну гэта, вядома не падабалася, таму што каналаў у яго было шмат. Ёсць каналы, пра якія ўсе ведаюць, таму што адпаведныя людзі былі арыштаваныя, а потым мы іх абмянялі на нашых вайскоўцаў, а таксама яны выкарыстоўвалі іншыя каналы, нават у некаторых нашых інстытуцыях, пра што я пакуль не гатовы публічна казаць», — дадаў Зяленскі.

30 верасня 2022 года на пасяджэнні Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны вырашала зафіксаваць «немагчымасць правядзення перамоў з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным». 4 кастрычніка Уладзімір Зяленскі ўвёў гэтае рашэнне ў дзеянне.

Каментары

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах14

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

«Беларускі сілавік» ізноў збрахаў. Гэтым разам — на мільёны11

Выйшаў на свабоду студэнт хімфака БДУ Арцём Баярскі9

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі9

Стала вядома, як добра ўладкаваўся ў жыцці муж старэйшай унучкі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць