Трамп абвясціў пра стварэнне мегапраекта па развіцці штучнага інтэлекту. У кампанію ўкладуць паўтрыльёна долараў
Тры вядучыя тэхналагічныя кампаніі ЗША аб'явілі аб стварэнні новага праекта пад назвай Stargate для развіцця інфраструктуры штучнага інтэлекту ў ЗША.
Пра новы амбіцыйны праект у Белым доме 21 студзеня абвясцілі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, заснавальнік японскага кангламерату SoftBank Масаёшы Сон, гендырэктар OpenAI Сэм Альтман і заснавальнік Oracle Лары Элісан.
Удзельнікі першапачаткова ўкладуць у праект $100 млрд, а за чатыры гады маюць намер давесці яго фінансаванне да $500 млрд. Па словах Трампа, чакаецца, што Stargate створыць 100 тыс. працоўных месцаў у ЗША.
Па словах прэзідэнта ЗША, Stargate будзе ствараць «фізічную і віртуальную інфраструктуру для наступнага пакалення штучнага інтэлекту».
У заяве Oracle гаворыцца, што праект Stargate «забяспечыць амерыканскае лідэрства ў вобласці ШІ, створыць сотні тысяч амерыканскіх працоўных месцаў і прынясе велізарную эканамічную выгаду ўсяму свету».
Старшынёй рады дырэктараў Stargate стаў Масаёшы Сон з SoftBank. Першымі тэхналагічнымі партнёрамі кампаніі сталі Arm, Microsoft, NVIDIA, Oracle і OpenAI.
Каментары
Трамп кажа ..ствараем.
Жонка Мелані крыптавалюту стварае
Ведаючы гісторыю гэтых " плутакратаў Выснова Навідавоку ..
Наконт Трампа я ні памылілся і ў 2016 і напачатку 2024 ..нажаль))
Калі ні з бюджэта " панама - капялюх" яшчэ той будзе..
..фейсбук даю.у сведкі . усе захавал час ад часу нагадвае мае каменты