У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Вашынгтон Кэпіталз» на сваім лёдзе перайграў «Пітсбург Пінгвінз» (4:1).
24-гадовы беларускі форвард Аляксей Протас гуляў на правым флангу першага звяна «Кэпіталз» з Аляксандрам Авечкіным.
На 8-й хвіліне Протас асіставаў Джэйкабу Чыкрану, а на 33-й хвіліне закінуў сам.
When you factor in the sweaters, this may be the most aesthetically pleasing goal of the year so far pic.twitter.com/jBa8Xl3bU7
Беларус стаў першай зоркай матча.
У сезоне ў Протаса — 46 гульняў, 38 (19+19) балаў, паказчык карыснасці «+26», 14 хвілін штрафу.
«Вашынгтон» займае першае месца ва Усходняй канферэнцыі.
Каментары