Паверхня Антарктыкі ўсё больш пакрываецца зелянінай, і гэта наступства змены клімату. За апошнія 40 гадоў плошча азелянення ў Антарктыдзе і Антарктыцы вырасла ў 10 разоў, паведамляе The Guardian.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/02-2-1-kt085.jpg.webp)
Паводле спадарожнікавых дадзеных, у 1986 годзе зялёнае покрыва складала менш за адзін квадратны кіламетр, але да 2021 годзе павялічылася да 12. Даследчыкі выявілі, што расліны, у асноўным мох, сталі тут расці хутчэй з 2016 года.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/02-1-2-kmwkn.jpg.webp)
Цяпер частка антарктычных тэрыторый выглядае зусім не так, як мы прызвычаіліся ўяўляць вечна халоднае царства.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/photo_2024-10-18_10-41-18-965ab.jpg.webp)
Азялененая частка нязначная ў параўнанні з астатняй плошчай Антарктыкі, якая ўсё яшчэ пакрытая снягамі і льдамі. Аднак, па словах навукоўцаў, глабальнае пацяпленне праходзіць тут у сярэднім хутчэй, чым у іншых частках планеты.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/photo_2024-10-18_10-42-42-5la95.jpg.webp)
Доктар Томас Роланд з Эксетэрскага ўніверсітэта лічыць, што ў будучыні гэта пацягне за сабой «фундаментальныя змены ў біялогіі і ландшафце». Даследаванне было апублікавана ў часопісе Nature Geoscience.
«Малюсенькая доля (маецца на ўвазе тэрыторыя азелянення) рэзка ўзрасла, што сведчыць пра тое, што нават на гэтую шырокую і ізаляваную дзікую мясцовасць уплывае антрапагеннае змяненне клімату».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_10/photo_2024-10-18_10-41-43-sdgau.jpg.webp)
Даследчыкі заўважылі, што ў 2016 годзе марскі лёд у Антарктыцы значна падтаў, што стала адной з прычын хуткага росту раслін. Усё гэта вядзе да павелічэння вільготнасці: імхі будуць усё больш «заваёўваць» скалы і ствараць аснову для глебы, а затым могуць з'явіцца і іншыя расліны.
Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды
Лукашэнка прапанаваў Пуціну махнуць у Антарктыду
Чалавек засольвае планету. Навукоўцы патрабуюць, каб некаторыя меры былі прынятыя проста зараз
У Марыянскай упадзіне знойдзены новы вірус. Ён можа аказацца самым глыбакаводным у свеце
Рэкордна нізкі ўзровень лёду ў Антарктыдзе забіў тысячы птушанят пінгвінаў
Каментары