Здарэнні44

У Мазыры палаў будынак былой павятовай бальніцы пачатку XX стагоддзя

Нягледзячы на тое, што за 20 метраў ад гістарычнага помніка размешчаны мясцовы РАУС, шмат гадоў занядбаны будынак, відавочна, стаў прыстанкам для бяздомных і іншых маргіналаў, піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Будынак па вул. Рыжкова, 11 — афіцыйны помнік архітэктуры, але ў Дзяржаўны спіс унесены пад памылковай назвай «Былы гарадскі асабняк» (шыфр 312Г000861).

Насамрэч гэта не так, будынак адразу пабудаваны як бальніца, а ягоны архітэктурны дэкор дакладна паўтарае архітэктурны дэкор комплексу Політэхнічнага інстытута ў Кіеве.

Пазней пажар удалося патушыць, але на гэта спатрэбілася каля гадзіны. карыстальнікі ў сацыяльных сетках выказваюць шкадаванне, што Мазыр страціў прыгожы гістарычны будынак, які пры належным да яго стаўленні мог бы стаць славутасцю горада.

Каментары4

  • маленькая архітэктарка цемры
    04.10.2024
    як шкада... які цікавы будынак.
  • цыганскае барока
    04.10.2024
    а цяпер яшчэ, нягледзячы на стус помніка архітэктуры, неўзабаве знясуць (колькі раз ужо было)
    яны ж не разумеюць у прыгажосці і культуры ані
  • Gen. Delirium
    05.10.2024
    Напэўна, лукашысты дасягнулі такіх посьпехаў, што можна спакойна - праз дурасьць і нядбайнасьць, сказаў бы які беглы крытыкан але толькі не я - ахвяраваць тым ці іншым помнікам. Падумаеш, не вялікая страта пры такіх дасягненьнях лукашыстаў! І будынак ня быў у "красівы розавінькі" пафарбаваны - ну ніякай каштоўнасьці ўяўляць ня мог.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк11

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк11

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць