Учора ў 16:30 на лінію «101» прыйшло паведамленне пра пажар у царкве святой Марыі Магдаліны ў вёсцы Альгомель Столінскага раёна.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/3-xr68k.jpg.webp)
Калі ратавальнікі прыехалі, у царкве было шчыльнае задымленне. Работнікі МНС вынеслі матэрыяльныя каштоўнасці і ліквідавалі пажар.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_09/2-6q5qq.jpg.webp)
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_09/1-4q4o9.jpg.webp)
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_09/4-27zuh.jpg.webp)
Агонь пашкодзіў іканастас, маёмасць, закураны сцены і столь. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.
Каментары