Беларускі рэпер Макс Корж 29 чэрвеня сабраў у Таліне поўную футбольную арэну на 15 тысяч гледачоў і падчас канцэрту зрабіў антываенную заяву. Відэа апублікавана на ютуб-канале «Настоящее время. Беларусь».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/max-korzh-2018-11-09-0009_cropped-6udzl.jpg.webp)
Падчас выступлення аўтар хіта «Жить в кайф» звярнуўся да публікі з заклікам спыніць вайну, бо пакуль яна ідзе, жыць у кайф не атрымаецца.
«Можна жыць у кайф, але пакуль мы не спынім вайну, паўнавартасна жыць у кайф у нас не атрымаецца. Спыніце вайну. Ніхто, акрамя нас, яе не спыніць», — заявіў са сцэны артыст.
Пасля нападу Расіі на Украіну Макс Корж неаднаразова выказваўся супраць вайны, запісаў нават дзве антываенныя песні. Праз гэта ён фактычна адмовіўся ад магчымасці выступаць у Расіі і адмяніў ці перанёс запланаваныя там канцэрты. У Беларусі яго таксама ўнеслі ў «чорны спіс».
Каментары