Славацкія СМІ паведамляюць, што 71-гадовым мужчынам, які страляў у прэм'ера краіны Роберта Фіца, з'яўляецца пісьменнік Юрай Цінтула.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/2024-05-15180611-cdwhw.jpg.webp)
Юрай Цінтула — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў, які жыве ў горадзе Левіцы. Акрамя пісьменніцтва, ён таксама актывіст ліберальнай партыі «Прагрэсіўная Славакія».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/2024-05-15180518-t31h3.jpg.webp)
У 2016 годзе Цінтула працаваў ахоўнікам у гандлёвым цэнтры, і на яго напаў ды збіў нецвярозы мужчына, які зладзіў дэбош у супермаркеце. Пасля гэтай гісторыі пра яго пісалі газеты і рабілі рэпартажы мясцовыя тэлеканалы. Дарэчы, як сцвярджаецца, менавіта з часоў працы ў прыватнай ахоўнай кампаніі Юрай Цінтула меў права на нашэнне зброі.
Афіцыйна праваахоўныя органы Славакіі пакуль не раскрывалі асобы стралка. Цяпер падазраваны ў замаху на Фіца знаходзіцца пад вартай, ягонай справай займаецца Нацыянальнае крымінальнае агенцтва Славакіі.
Каментары