Ён накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб спыненні дзейнасці шэрагу прафаб’яднанняў.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_06/ap20232589354507-sxii7-yca15.jpg.webp)
Гэта тычыцца Свабоднага прафсаюза беларускага; Свабоднага прафсаюза металістаў; Беларускага незалежнага прафсаюза гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў; Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці; Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».
Ведамства сцвярджае, што дзейнасць незалежных прафсаюзаў займела палітызаваны характар, а іх кіраўнікі займаліся «дэструктыўнай дзейнасцю». Па ўсіх фактах распачалі крымінальныя справы.
Нагадаем, што 19 красавіка ў офісах прафсаюзаў і ў кватэрах актывістаў прайшлі ператрусы. Былі затрыманыя 15 чалавек, амаль усё кіраўніцтва нелалежных прафсаюзаў, у тым ліку Аляксандр Бухвостаў, Віталь Чычмароў, Аляксандр Ярашук, Ірына Бут-Гусаім, Ігар Леднік, Вацлаў Арэшка ды іншыя.
Каментары