На ўкраінскай Ровеншчыне мясцовыя жыхары блакавалі КПП на мяжы з Беларуссю
У Ровенскай вобласці на мяжы з Беларуссю жыхары сяла Старое Сяло некалькіх гадзін пратэставалі каля кантрольнага паста памежнікаў і паліцыі, выказваючы незадаволенасць праверкамі і мерапрыемствамі па ўмацаванні мяжы, піша «Украінская праўда».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/2025-02-04203426-rupvn.jpg.webp)
Пра словах прэс-сакратара Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі, у панядзелак 3 лютага жыхары Старога Сяла Ровенскай вобласці на некалькі гадзін блакавалі кантрольны пост, на якім нясуць службу вайскоўцы ДПСУ і супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі.
Асноўныя патрабаванні, якія гучалі ад грамадзян, — не рабіць праверку транспартных сродкаў і вайскова-ўліковых дакументаў у мужчын, прыбраць кантрольны пост, а таксама дазволіць бесперашкодна збіраць дзікарослыя расліны побач з дзяржаўнай мяжой, нягледзячы на вызначаныя заканадаўствам рэжымныя абмежаванні, якія дзейнічаюць у памежжы.
Під кордоном із Білоруссю мешканці Рівненщини протестують проти блокпоста, перевірок та укріплення кордону…
Відео – «Твоє Рівне» pic.twitter.com/ox1FZbE6f7
Дземчанка адзначыў, што з людзьмі праводзілася тлумачальная праца. Праз некаторы час кантрольны пост быў разблакаваны, а рух па дарозе адноўлены.
«Удзельнікі гэтых дзеянняў, выказваючы незадаволенасць праверкамі і ўмацаваннем мяжы, адзначалі, што могуць паўторна блакаваць дарогу. Варта адзначыць, што такія дзеянні адбываюцца не ўпершыню», — адзначыў вайсковы чыноўнік.
Гомельская тэрабарона і егеры «адбівалі» напад дэсантнікаў з суседняй краіны і падарвалі пабудову
Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне
Таксі на вайну. Як шматдзетная беларуска пераганяе машыны на фронт ва Украіну
Беларускія добраахвотнікі паставілі на ўкраінска-беларускай мяжы «перадвыбарчы» білборд ФОТЫ
А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?
Каментары