Здарэнні88

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі

Але гэта не ад удараў, таму падстаў для крымінальнай справы няма.

Фота: ДКСЭ

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі. У міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) паступіла пастанова аб прызначэнні судова-медыцынскай экспертызы пасля выяўлення ў 10-гадовага дзіцяці пашкоджання чэрапа, паведамляе прэс-служба ведамства.

Першапачаткова рэнтгенолагі, якія праводзілі камп'ютарную тамаграфію, ацанілі выяўлены дэфект як дзіркаваты пералом. Па характары пашкоджання меркавалася, што яно магло быць вынікам удару тупым прадметам, што магло стаць падставай для крымінальнай справы.

Аднак пасля сумеснага дэталёвага аналізу КТ з рэнтгенолагамі з выкарыстаннем графічнага 3D-мадэлявання спецыялісты выявілі прыроджаную анамалію — парныя цемянныя адтуліны.

Гэта анатамічная асаблівасць касцей чэрапа, якая ўзнікае праз парушэнне працэсу асіфікацыі ў перыяд унутрычэраўнага развіцця.

Паводле крыніц, такія адтуліны могуць мець розныя памеры, але пры гэтым мяккія тканкі галавы застаюцца без змен.

У дадзеным выпадку веданне асаблівасцей будовы чэрапа і пільная дыферэнцыяльная дыягностыка дазволілі экспертам выключыць факт траўмы і прадухіліць завядзенне крымінальнай справы.

Каментары8

  • Жвір
    03.02.2025
    Прыбярыце гэтую фотку! Ну, што ў вас за звычка такая, то мяса раскладзеце на ўвесь скрын, то во чэрап з дзірамі, халера... Тут вас ня толькі паталагаанатамы чытаюць,.. а час да вячэры набліжаецца!...
  • Беларус
    03.02.2025
    Жвір, не падабаецца - не чытай. Мне было цикава паглядзець на чэрап.
  • Жвір
    03.02.2025
    Беларус, вы віртуальны мазахіст-ман'як!

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары Смалявічаў скардзяцца на праблемы з даездам у Мінск2

«Я з той жменькі людзей, у якіх алергія на ўласны аргазм»5

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну28

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць