Вайна1010

Зяленскі: Украіна як ніколі блізкая да міру

Прэзідэнт Украіны заявіў, што неабходна зрабіць усё для стабілізацыі сітуацыі і міру для ўсіх украінцаў.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Jonathan Raa / NurPhoto via Getty Images

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Украіна блізкая да міру як ніколі за апошнія тры гады.

У інтэрв’ю Associated Press прэзідэнт Украіны дадаў, што краіна страціла вельмі шмат людзей, але змагла абараніць сваю незалежнасць.

«Мы змагаемся, мы жывём, мы робім усё, каб наблізіць мір. Мы да яго блізка як ніколі за гэтыя тры гады вайны. Мы адстаялі сваю дзяржаву, незалежнасць, краіну, сталіцу, многія гарады і вёскі.

На жаль, мы страцілі шмат людзей. Я вельмі ганаруся нашымі гераічнымі людзьмі. Хто мог усё гэта ўявіць? Ніхто. Хто мог ведаць пра ўсе гэтыя наступствы? Ніхто», — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што неабходна зрабіць усё магчымае, каб жыццё ва Украіне стабілізавалася і каб мір быў у кожнага ўкраінца.

Каментары10

  • Васіль
    02.02.2025
    Ну так рабі, хто табе замінае? Дарэчы, пасліху ў ЗША ты так і не замяніў. Табе спікер кангрэса адкрытым тэкстам 2 месяцы назад яшчэ напісаў - "мы з ёй працаваць не будзем". ЗША - не важны партнёр?
  • Канец блізка
    02.02.2025
    Па ўсім выглядае, што Ўкраіна як ніколі блізкая да міру праз паразу... Бо цынічныя дзяды-вар'яты дамаўляюцца без удзелу Ўкраіны.
  • еленская
    02.02.2025
    "Владимир Зеленский пообещал уйти с поста президента Украины, если ему не удастся прекратить вооруженный конфликт в Донбассе. Этот пункт был ключевым в его предвыборной кампании. Весной он утверждал, что завершить боевые действия удастся до конца его президентского срока. Он выразил уверенность, что конфликт подлежит урегулированию.
    Президент Украины Владимир Зеленский заявил в интервью «Би-би-си», что уйдет с поста главы государства, если не сможет закончить войну в Донбассе. По его словам, такой исход будет означать, что должен прийти другой человек.
    Украинский лидер заверил, что не держится «ни за рейтинги, ни за власть».
    По его словам, он верит в мирное урегулирование конфликта в Донбассе. «Я верю в это. В противном случае я бы не шел в президенты Украины. Это очень сложно, и здесь нам нужна помощь всего мира, это правда. Но я не теряю эту веру», — подчеркнул Зеленский." (кастрычнік 2020г.)

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

Блогерка знайшла памылкі ў працоўным сшытку па беларускай мове. Чыноўнікі заявілі, што выданне не выкарыстоўваюць у школах1

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея пабудуюць да 2027 года6

Іспанская паліцыя затрымала шасцярых удзельнікаў банды, якая прадавала неіснуючых шчанюкоў

Песня, якая вірусіцца ў беларускім тыктоку, аказалася саўндтрэкам да прапагандысцкага серыяла пра вайну16

Рэкордная колькасць мігрантаў спрабавала патрапіць з Беларусі ў Літву1

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць