Грамадства3131

Латушка: Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі і ненавідзіць Лукашэнку. Ён не пройдзе дэтэктар хлусні

У новым выпуску ТОКу былы пасол і міністр культуры Беларусі, а цяпер адзін з лідараў апазіцыі Павел Латушка даў сваю ацэнку міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова.

«Мая першая жонка з'яўляецца яго жонкай. І за гэта ён мне помсціў. Ну дзіўная рэч. Можа, ты шчасце атрымаў? Калі шчасце, то нашто помсціць?» — заўважыў Латушка наконт Максіма Рыжанкова.

Па словах палітыка, сённяшні міністр замежных спраў — вельмі амбіцыйны чалавек:

«Гэта той чалавек, які марыць пра тое, каб стаць прэзідэнтам Беларусі. Гэтая мара ў яго існавала, і думаю, што яна існуе да гэтага моманту. Гэта не азначае, што сёння гэта той чалавек, які можа арганізаваць змову з мэтай адхілення Лукашэнкі ад улады. Але тое, што ў яго гэтыя думкі ёсць, перакананы. Ён будзе рыхтавацца да гэтай сітуацыі.

Па-другое, Рыжанкоў ненавідзіць Лукашэнку. Яго нянавісць абгрунтаваная трагедыяй, якая, на жаль, напаткала яго сям'ю. Яна звязана з яго бацькам. Ён лічыць Лукашэнку вінаватым у смерці бацькі — тады той займаў пасаду міністра спорту»,

— расказаў Латушка і заўважыў: «Можа, калісьці прыйдзе час, і Рыжанкоў сам пра гэта раскажа, калі будзе мець смеласць».

Максім Рыжанкоў Максим Рыженков Maxim Ryzhenkov
Максім Рыжанкоў, 22 лістапада 2024 года. Photo by Russian Foreign Ministry Anadolu via Getty Images

Латушка выказаў упэўненасць, што Рыжанкоў не зможа сёння прайсці дэтэктар хлусні:

«Ён не пройдзе яго. Ён не прыхільнік Лукашэнкі. Я ў гэтым перакананы. Так што ў Лукашэнкі ёсць шанец — няхай праверыць, ці яго міністр замежных спраў так адданы яму».

Вядучая Наста Роўда нагадала адну з красамоўных і ганебных гісторый, звязаных з бацькам Максіма Рыжанкова. Падчас «Мінскай лыжні» пры публіцы ён, тады міністр спорту, мусіў прысесці і дапамагчы Лукашэнку зняць лыжы.

На пытанне, ці зараз Рыжанкоў-малодшы ў такім жа становішчы, Латушка адказаў:

«Я думаю, што ён паўтарае гэтую гісторыю свайго бацькі. Усе тыя, хто набліжаны да Лукашэнкі, мусяць праходзіць праз гэта кожны дзень альбо час ад часу, асабліва сёння. І Рыжанкоў таксама ў гэтай сітуацыі».

«Ён разумны чалавек. Ён адукаваны чалавек. Ён вельмі начытаны чалавек. Ён вельмі добра ведае гісторыю. Ён працаваў дыпламатам у Ізраілі. Ён разбіраецца ў сітуацыі вакол Ізраіля, у гэтым канфлікце. Ён падрыхтаваны да таго, каб быць міністрам замежных спраў.

Але праблема ў тым, што рысы яго характару — псіхалагічная няўстойлівасць, празмерная эмацыянальнасць, высокія амбіцыі, тое, што ён вельмі гаваркі — гэта ўсё, што мінусуе яму на пасадзе міністра замежных спраў Беларусі».

Каментары31

  • Беларус
    25.01.2025
    Рыжанкоў не з'яўляецца "міністрам замежных спраў Беларусі", а з'яўляецца міністрам замежных спраў рэжыма лукашэнкі.
  • Мартынов
    25.01.2025
    Это правда. Максим не говорит, а кричит. Мания величия давно сидит в его голове.
  • даведка
    26.01.2025
    Рыженков может ненавидеть Лукашенко уже только за то, что тот понизил его с первого замглавы и.о. главы своей администрации до министра... До сих пор перед глазами тот изумлённый взгляд Рыженкова, когда узнаёт от Лукашенко, что теперь он не новый глава администрации, а министр иностранных дел. Которому пришлось в качестве откупных везти новому главе Сирии сертификат на 50 автобусов МАЗ.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць