У новым выпуску ТОКу былы пасол і міністр культуры, а цяпер адзін з лідараў апазіцыі Павел Латушка выказаў свае адносіны да Уладзіміра Макея.
«Уладзімір Макей — той чалавек, які служыў усё жыццё Лукашэнку. Але з другога боку вось гэтая супярэчлівасць — ён любіў Беларусь. Гэта чалавек, якому было важна, каб Беларусь была незалежнай дзяржавай. Ён шанаваў беларускую культуру і беларускую мову»,
— даводзіць Павел Латушка і сцвярджае, што Макей падтрымліваў яго намаганні па падтрымцы беларускай культуры, калі Латушка быў дыпламатам і чыноўнікам.
«Больш за ўсё мяне білі на гэтых пасадах менавіта за беларускасць, за падтрымку беларускай культуры, мовы. За гэта прылятала. Дарэчы, ад той жа Пяткевіч вельмі моцна, ад намеснікаў Макея. Такі Яўген Шастакоў, які мае роднасныя сувязі з яго жонкай Верай Паляковай-Макей»,
— дзеліцца Латушка і яшчэ раз падкрэслівае, што Макей «сапраўды шанаваў беларускую культуру».
«Я думаю, што ён хацеў, каб помнік быў на матчынай мове», — дадае палітык.
Нагадаем, што ўраджэнец Карэліцкага раёна Уладзімір Макей у савецкі час быў афіцэрам савецкага ГРУ, у незалежнай Беларусі пачаў дыпламатычную кар'еру. У 2000 годзе стаў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі. Праз восем гадоў узначаліў Адміністрацыю прэзідэнта. У 2012 годзе ён быў прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі і займаў гэтую пасаду да сваёй смерці ў лістападзе 2022 года.
Глядзіце цалкам:
Каментары