Памятны знак паўстанцу 1863 года Фалькоўскаму ў Лідзе знаходзіцца на ранейшым месцы
Памятны знак удзельніку паўстання 1863 года ксяндзу Адаму Фалькоўскаму ў Лідзе, нягледзячы на нядаўнюю інфармацыю ў СМІ, што яго знеслі, знаходзіцца на ранейшым месцы, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».
У пачатку гэтага тыдня з'явілася інфармацыя, што памятны знак на магіле ксяндза-паўстанца знік.
«Напярэдадні 162-й гадавіны пачатку паўстання 1863 года невядомыя выкралі ў Лідзе памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага, расстралянага ўладамі царскай Расіі», паведаміла тады выданне Znadniemna.pl.
Але, як бачым, памятны знак на месцы.
Каментары