Літоўскі дэпутат: Пашпарт Новай Беларусі не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літвы
Камітэт Сейма Літвы па замежных справах на закрытым пасяджэнні ў сераду разгледзіць пытанне, звязанае з ініцыятывай па стварэнні пашпартоў Новай Беларусі. Як паведаміў старшыня камітэта Рэмігіюс Мотузас, асноўная мэта абмеркавання — выпрацаваць адзіны падыход і агульную пазіцыю, паведамляе LRT.
«Мы запрасілі прадстаўнікоў Міністэрстваў унутраных і замежных спраў, каб пачуць іх пазіцыю. Галоўная задача — наладзіць адзіны падыход, знаходзіцца ў агульным інфармацыйным полі і выпрацаваць узгодненую пазіцыю, бо пытанне далікатнае», — заявіў Мотузас напярэдадні пасяджэння.
Мотузас падкрэсліў, што гэтая пазіцыя характарызуе пашпарт як выключна сімвалічны:
«Гэта сімвалічны дакумент, які не валодае ні юрыдычнай, ні дыпламатычнай сілай. Ён не будзе прызнаны сапраўдным на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі. Гэта выключна сімвалічны дакумент».
На пасяджэнне таксама запрошаныя прадстаўнікі Дэпартамента міграцыі і Геральдычнай камісіі.
Дыскусія наконт планаў беларускай апазіцыі стварыць альтэрнатыўныя пасведчанні асобы з выявай коннага рыцара Віціса (Пагоні) разгарэлася на мінулым тыдні. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Віціс з'яўляецца літоўскім сімвалам, але ім могуць карыстацца і «народы, якія імкнуцца да свабоды і не схіляюцца перад Пуціным».
У той жа час Наўседа адзначыў, што выкарыстанне гэтага сімвала ў «пашпартах» беларускай апазіцыі закранае юрыдычныя і дыпламатычныя аспекты.
Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская адмовілася каментаваць дыскусіі.
Між тым кансерватар Аўдронюс Ажубаліс звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў за тлумачэннямі. Кіраўнік МЗС Кястуціс Будрыс падкрэсліў, што ўрад Літвы не ўдзельнічае ў працэсе стварэння «пашпартоў» беларускай апазіцыі.
Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»
Наўседа пракаментаваў выкарыстанне Пагоні ў дызайне пашпартоў Новай Беларусі
Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?
Кавалеўскі раскрытыкаваў пашпарт Новай Беларусі і расказаў, што збіраўся рабіць інакш
Цапкала разаслаў па усім Еўрасаюзе скаргі на Ціханоўскую і іншых стваральнікаў пашпарта Новай Беларусі
Каментары