У Рагачове былую палітзняволеную двойчы асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
5 лютага ў судзе Рагачоўскага раёна суддзя Ірына Зыль разглядала адміністрацыйную справу ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Юліі Касцючэнкі. Жанчыну абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/ragaou-55ic6.jpg.webp)
22 студзеня Юлію ўжо судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вынік мінулага і новага суда пакуль невядомы, піша «Гомельская Вясна».
На пачатку 2023-га году Юліі прызначылі 1 год калоніі за «абразу Лукашэнкі» — паводле следства, жанчына на сваёй старонцы ў інстаграме размяшчала допісы і відэазапісы, якія «ўтрымлівалі абразу на адрас Лукашэнкі». Жанчына цалкам адбыла свой тэрмін.
Каментары