Акурат да дня нараджэння паэта (9 снежня) выйшла з друку новая кніга — «Максім Багдановіч. Спроба рэканструкцыі» аўтарства загадчыка Музея Багдановіча Міхала Бараноўскага, піша bellit.info.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/photo_2024-12-10_10-48-37-tma8x.jpg.webp)
«Знешнасць, творчая майстэрня, ліставанне, уласная бібліятэка, дзяцінства з гульнямі і казкамі, інтымныя перажыванні і жыццёвыя раздарожжы, сябры і паплечнікі, невядомыя публікацыі і згубленыя рабочыя напрацоўкі, смерць і змаганне з ёю… У выданні пра ўсё гэта і яшчэ пра ўсякае», — дзеліцца навіной аўтар.
У кнізе змешчаны як папулярныя, так і навуковыя тэксты. Міхал Бараноўскі дзякуе ўсім датычным да выдання кнігі, у тым ліку выдаўцу Раману Цымбераву.
У найбліжэйшы час чакаецца прэзентацыя навінкі.
Каментары