Свет77

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа

Таксама стала вядома імя чалавека, падазраванага ў замаху.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

Дональд Трамп цэлы пасля стральбы, якая адбылася побач з яго гольф-клубам у Фларыдзе, абвясціла ў нядзелю выбарчая кампанія былога прэзідэнта, які зноў балатуецца на гэтую пасаду, піша «Голас Амерыкі».

Былы прэзідэнт, які знаходзіўся ў сваім гольф-клубе ў Фларыдзе, паводле паведамленняў СМІ, цэлы пасля стрэлаў, якія раздаліся паблізу ад яго, заявіў Стывен Чэнг, дырэктар па камунікацыях выбарчай кампаніі Дональда Трампа, дадаўшы, што падрабязнасцяў пакуль няма.

Сам былы прэзідэнт пасля інцыдэнту адправіў электронны ліст на адрас сваёй перадвыбарнай кампаніі, у якім гаварылася, што «непадалёк ад мяне прагучалі стрэлы, але перш чым чуткі пачнуць выходзіць з-пад кантролю, я хацеў, каб вы спачатку пачулі гэта: Я ў бяспецы і здаровы!».

Паводле звестак CNN, падчас інцыдэнту мела месца Перастрэлка каля гольф-клуба Trump International. Тэлеканал паведаміў пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў выбарчай кампаніі экс-прэзідэнта.

Два месяцы таму, 13 ліпеня, Трамп атрымаў раненне ў выніку страляніны, якая прывяла да гібелі аднаго чалавека і ранення двух людзей, якія прысутнічалі на перадвыбарным выступе Трампа ў Пенсільваніі.

Гэты правал у бяспецы прывёў да адстаўкі кіраўніка Сакрэтнай службы і часовага адхілення прынамсі пяці агентаў гэтага падраздзялення, які адказвае за ахову вышэйшых службовых асоб у краіне.

Як паведамілі вядучыя амерыканскія медыя, ФБР прыступіла да расследавання інцыдэнту, які кваліфікаваны як «замах на забойства» былога прэзідэнта Дональда Трампа. Агенты Сакрэтнай службы адкрылі стральбу па невядомым, узброеным аўтаматам АК-47, якія быў заўважаны ў кустах каля поля для гольфа Trump International у Фларыдзе.

Прадстаўнік выбарчага штаба Трампа заявіў, што былы прэзідэнт, які знаходзіўся на полі, у бяспецы. Крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі ABC News, што падазраваны знаходзіцца пад вартай.

Шэрыф акругі Палм-Біч Рык Брэдшоу сказаў, што стралок знаходзіўся на адлегласць ад 200 да 400 метраў ад былога прэзідэнта, калі яго заўважылі. Агенты Сакрэтнай службы адкрылі агонь, пасля чаго падазраваны кінуў зброю і паспрабаваў схавацца. Крыніца паведаміла, што падазраваны сеў у аўтамабіль, аднак сведкі здолелі заўважыць яго нумарны знак, які быў перададзены і адсочаны праваахоўнікамі. Аўтамашына была спыненая, а падазраваны ўзяты пад варту. Як паведаміў шэрыф, разам з аўтаматам тыпу АК-47 з аптычным прыцэлам на месцы здарэння былі знойдзеныя два тактычныя заплечнікі з керамічнай пліткай унутры і відэакамера GoPro.

Улады ідэнтыфікавалі падазраванага ў спробе замаху як Раяна Уэслі Рута, паведамілі Fox News і CNN са спасылкай на крыніцы.

Мужчына прасунуў ствол праз агароджу гольф-клуба ў Уэст-Палм-Біч, дзе Трамп у той момант гуляў у гольф. Ён знаходзіўся ў некалькіх сотнях метраў ад палітыка. Супрацоўнікі Сакрэтнай службы заўважылі Рута і адкрылі агонь, паведамляе Fox News. Яму ўдалося ўцячы, але пазней ён быў затрыманы. Зброю знайшлі ў кустах каля поля для гольфа.

Каментары7

  • СБ Сегодня
    16.09.2024
    О, СіНыНы - вядучая амэрыканская мэдыя, як я - вядучая крухмальная
  • Керамічная Плітка
    16.09.2024
    Будаўнічыя і кілерскія паслугі.
  • Керамін
    16.09.2024
    Будаўнік-кілер

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць