«З жыцця пайшлі сапраўдныя сябры Беларусі». МЗС выказала спачуванні з прычыны гібелі прэзідэнта Ірана
Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Ірана Ібрахіма Раісі і міністра замежных спраў Хасэйна Аміра Абдалахіяна, а таксама іншых ахвяр катастрофы верталёта.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/ministry_of_foreign_affairs_of_belarus_p03-domli.jpg.webp)
Будынак МЗС Беларусі. Фота: Наша Ніва
«Мы з вялікім болем успрынялі апошнія навіны з Ірана. Гэта незаменная страта не толькі для іранскага грамадства. З жыцця пайшлі сапраўдныя сябры Беларусі. Шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, стойкасці і мужнасці ўсяму народу Ірана», — гаворыцца ў акаўнце МЗС у твітары (Х).
Пра катастрофу верталёта з прэзідэнтам Ірана на борце стала вядома ўчора. Верталёт упаў у іранскай правінцыі Усходні Азербайджан. Сёння пад раніцу паветранае судна была знойдзена. Ніхто не выжыў.
Каментары