Свет88

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы

Колькасць загінулых ужо пад паўтары сотні, сярод цяжка параненых ёсць беларус, з затрыманымі сілавікі абыходзяцца па-бандыцку, Пуцін абвінавачвае Украіну і ўсе хорам патрабуюць вяртання смяротнага пакарання.

Фота: Investigative Committee of Russia via AP

На гэты момант афіцыйная колькасць загінулых падчас тэракту ў канцэртным цэнтры «Крокус Сіці Хол» у Краснагорску Маскоўскай вобласці складае 133 чалавекі. Гэтая лічба названая расійскім Следчым камітэтам, але яна, відаць, не будзе канчатковай. Паводле іншых крыніц, загінулых ужо не менш за 150

Сярод параненых, якія знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане, ёсць і беларус — выхадзец з Бабруйска Алім Кашавараў. Ён даўно жыў у Маскве і нібыта працаваў у «Крокусе» ахоўнікам. 

За 23 сакавіка ў расійскіх сілавікоў з'явіліся падазраваныя і затрыманыя, з імі паказалі некалькі відэа, якія вельмі жахлівыя. Асабліва ўражвае тое, як ужо схопленаму і безабароннаму затрыманаму адразаюць вуха, а пасля спрабуюць яго скарміць. Іншых затрыманых перад тым, як паказваць на камеру, відавочна таксама катавалі, ды і падчас здымак з імі абыходзяцца так, што ўзнікаюць вялікія сумневы ў шчырасці і нязмушанасці іх прызнанняў у здзейсненым. Усе затрыманыя — людзі з паўднёвай знешнасцю, якія кепска гавораць па-расейску.

Адносна іх нацыянальнай і дзяржаўнай прыналежнасці інфармацыя супярэчлівая: гаварылася і пра тое, што яны з Таджыкістана, і пра тое, што яны маюць расійскае грамадзянства. Паводле апошняга паведамлення расійскага МУС, расійскага грамадзянства затрыманыя не маюць, а якое канкрэтна маюць — пакуль не ўдакладняецца. На некаторых грамадзян Таджыкістана рассылалі арыенціроўку, у тым ліку, як сцвярджае «Белпол», і ў Беларусь, але прынамсі некаторыя з пералічаных у арыенціроўцы асоб маюць алібі, бо знаходзіліся ў час тэракту на радзіме. МЗС Таджыкістана назвала інфармацыю пра датычнасць да тэракту сваіх грамадзян фэйкам.

Чатырох падазраваных у непасрэдным выкананні тэракту затрымалі каля вёскі Хацунь на Браншчыне, яны ехалі на белым «Рэно». Расійскія прапагандысты і чыноўнікі з падачы самога Пуціна, які нарэшце выступіў са зваротам з нагоды тэракта праз 19 гадзін пасля яго здзяйснення, сцвярджаюць, што яны кіраваліся ў бок Украіны, дзе нібыта для тэрарыстаў быў прыгатаваны праход праз украінскія ўмацаванні. Увогуле выглядае, што ў Крамлі далі ўказанне дзяржаўным і лаяльным уладзе СМІ падкрэсліваць у тэракце «ўкраінскі след», што многія пачалі рабіць яшчэ ўчора, нягледзячы на тое, што афіцыйнай інфармацыі ўвогуле яшчэ амаль не было. Украіна рашуча абвяргае закіды аб сваёй датычнасці да тэракту.

Усяго ж, як далажыла ФСБ Пуціну, па гэтай справе ўжо затрыманыя 11 чалавек.

Між тым адказнасць за яго настойліва жадае ўзяць на сябе т. зв. «Ісламская дзяржава». Яна заяўляла пра гэта ўчора, а сёння зноў паўтарыла. Арганізацыя сцвярджае, што 22 сакавіка яе баевікі нібыта «распачалі скаардынаваную атаку на вялікі натоўп хрысціян». Таксама ІДІЛ апублікавала групавое фота меркаваных тэрарыстаў. Іх твары зарэтушаваныя, але колер, крой і прынт на вопратцы дваіх людзей на фатаграфіі супадае з адзеннем затрыманых па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту.

Між тым расійскія чыноўнікі і дэпутаты адзін за адным заклікаюць вярнуць у расійскае заканадаўства магчымасць выконваць смяротныя прысуды. Яшчэ ўчора да гэтага фактычна заклікаў Дзмітрый Мядзведзеў, а сёння гэтая думка гучыць масава. Кіраўнік фракцыі «Адзінай Расіі» ў Дзярждуме Уладзімір Васільеў паведаміў, што «па смяротнаму пакаранню мы прымем рашэнне, якое будзе адпавядаць настроям і чаканням нашага грамадства».

Між тым на Беларусь сітуацыя з тэрактам у Расіі ўплывае самым непасрэдным чынам. У мінскім метро ў сувязі з ім узмацнілі меры бяспекі. У Палацы Рэспублікі адмянілі запланаваны на сёння канцэрт «Беларусь — мая песня».

Увогуле міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў паведаміў, што аналагічна робіцца шмат дзе:

«Вызначаныя аб'екты, якія патрабуюць павышанай увагі. Павялічаная шчыльнасць нарадаў, якія для забеспячэння эфектыўнасці ўзмоцненыя байцамі АМАП. Супрацоўнікі дадаткова ўзброеныя аўтаматычнай зброяй».

А пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заявіў, што беларускія спецслужбы, маўляў, дапамагалі лавіць стралкоў з «Крокуса», каб не даць тэрарыстам «пайсці праз нашу агульную мяжу».

«Актыўнае ўзаемадзеянне з пятніцы ажыццяўляецца па лініі спецыяльных службаў. Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі знаходзіцца ў прамой сувязі са сваім калегам. І фактычна асноўнай задачай мінулай ноччу было не даць тэрарыстам пайсці праз нашу агульную мяжу. Такая задача выкананая», — сказаў Круты.

Хоць, калі верыць Пуціну, ехаць у Беларусь тэрарыстам патрэбы ніякай і не было, калі для іх было зроблена «акно» на расійска-ўкраінскай мяжы.

Каментары8

  • Бабёр
    23.03.2024
    Ды слон я, слон, толькі хопіць біць ботамі.
  • Сведка
    23.03.2024
    Факт, зато есць вiдэа, як адразаюць вуха чалавеку
  • Чаркашкварка
    23.03.2024
    Забрахалiся пуцiнiсты i лукашысты.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць