Расійская прапаганда кажа, што ўдары былі нанесеныя па «пунктах дыслакацыі замежных наймітаў».
У выніку ўчорашняй ракетнай атакі на Украіну загінулі 18 чалавек і 130 атрымалі раненні. Пра гэта ў вечаровым звароце расказаў Уладзімір Зяленскі.
Расійская прапаганда кажа, што ўдары былі нанесеныя па «пунктах дыслакацыі замежных наймітаў». Доказаў ніякіх, як звычайна, не прыводзіцца.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/ruiny240124-8lvz9.jpg.webp)
Па сеціве разносіцца гэта кранальнае відэа з Харкава, на якім пара ў абдымках глядзіць на разваліны свайго дома.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/ukr-xyho3.jpg.webp)
Пазней жанчына на фота напісала твіт пра ўнітаз, які можа стаць чарговым сімвалам нязломнасці.
Каментары