Культура

Адкрылі збор на выданне трэцяй кнігі пра ката Шпрота

Рыхтуецца да друку папяровае выданне трэцяй часткі гісторыі пра прыгоды ката Шпрота і ягоных сяброў — «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік» аўтарства Ганны Янкуты, паведамляе партал bellit.info. Гэтая кніга ўжо больш за 2 гады існуе ў аўдыёфармаце, але цяпер плануецца папяровая версія ў выдавецтве «Янушкевіч».

«Нашай камандзе патрэбная падтрымка для падрыхтоўкі макета, і таму добрыя людзі запусцілі на польскай пляцоўцы збор грошай дзеля гэтых мэтаў», — тлумачыць пісьменніца і перакладчыца Ганнa Янкута.

Ілюстрацыя Ліліі Давыдоўскай да першага раздзела кнігі «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік»

Мастачка Лілія Давыдоўская, якая ілюстравала папярэднія часткі кнігі, ужо працуе над афармленнем навінкі. Ахвяраванні пойдуць менавіта на афармленне кнігі.

У якасці падзякі за падтрымку ў канцы кнігі абяцаюць зрабіць асобную ілюстраваную старонку з імёнамі ўсіх, хто на іх данаціў. Калі вы захочаце, каб вашае імя з’явілася на гэтай старонцы, — калі ласка, напішыце пра гэта ў каментары да аплаты.

Падтрымаць можна тут.

Чытайце таксама:

Беларуская дызайнерка адкрыла ў Варшаве творчую прастору — «Дом Буслоў»

Тэлеграм-канал бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане прызнаны «экстрэмісцкім». Што трэба ведаць пра легендарную Скарынаўку

Дзеці расстраляных. Дочкі Кляшторнага: цуд выжывання, добрыя людзі і вяртанне ў Беларусь

Каментары

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны па асаблівых даручэннях Ігар Кізім пакінуў сваю пасаду6

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць