Уладальнік букмекерскай канторы PariMatch падаў у суд на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў сувязі з уведзенымі супраць кампаніі ўкраінскімі санкцыямі, піша РБК.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_07/zelenjkij_getty230708-jonmw.jpg.webp)
Указ аб санкцыях, як сказана ў пазове, быў падпісаны «без належных і дастатковых на тое падстаў», а Зяленскі не растлумачыў абставінаў, якія сталі прычынай для ўвядзення абмежаванняў.
PariMach падкрэсліла, што пасля 24 лютага 2022-га яна спыніла любое супрацоўніцтва з расійскімі кампаніямі і прымае ўсе магчымыя меры, каб спыніць выкарыстанне абʼектаў сваёй інтэлектуальнай уласнасці на тэрыторыі Расіі. Акрамя таго, яе бенефіцыяры — грамадзяне Украіны, а сярод акцыянераў няма расіян, што пацвердзіла праверка рэгулятара.
Пазоў зʼявіўся ў базе 11 жніўня, першае пасяджэнне прызначана на 5 верасня.
Санкцыі супраць PariMatch былі ўведзеныя ў сярэдзіне сакавіка тэрмінам на 50 гадоў. Санкцыі былі ўведзеныя і супраць іншых букмекерскіх кантор.
«Гэта больш за 280 кампаній і 120 чалавек, якія з-за схем з ігральным бізнэсам працавалі супраць Украіны, выводзілі сродкі з нашай дзяржавы і фінансавалі розныя расійскія камбінацыі», — растлумачыў тады Зяленскі.
Каментары