Пра пачатак міжнароднага расследавання паведаміў Уладзімір Зяленскі ў вечаровым відэзвароце.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/83123-ighg5.png.webp)
У сваім звароце Зяленскі расказаў, што днямі Херсоншчыну наведалі прадстаўнікі Міжнароднага крымінальнага суда.
«У першы ж дзень пасля катастрофы генеральны пракурор адправіў у офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда адпаведны зварот па расследаванні гэтай катастрофы, і праца ўжо пачалася.
Вельмі важна, што прадстаўнікі міжнароднага правасуддзя на свае вочы ўбачылі наступствы гэтага расійскага тэракта і самі пачулі, што расійскі тэрор працягваецца. І працягваецца яшчэ максімальна цынічнымі і жорсткімі абстрэламі затопленай тэрыторыі, тэрыторыі эвакуацыі».
Зяленскі дадаў, што ўкраінскія ўлады будуць спрыяць аб'ектыўнаму расследаванню і дадуць поўны доступ да пашкоджаных тэрыторый і да ўсёй інфармацыі.
«Гэта расследаванне вельмі важнае для бяспекі ўсяго свету», — адзначыў украінскі прэзідэнт.
Каментары