Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Sky News, што яго не цікавіць сустрэча з прэзідэнтам краіны-агрэсара Уладзімірам Пуціным, бо ён не разумее, хто прымае рашэнні ў Расіі, а таксама пра тое, што пасля ўварвання крамлёўскі дыктатар для яго — ніхто.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_12/zelenskij_ap221222-inhlc.jpg.webp)
Зяленскі падкрэсліў, што ракетныя атакі Расіі сведчаць аб тым, што Крэмль хлусіць, заяўляючы аб магчымасці перамоў з Украінай.
Адказваючы на пытанне, ці можа дапамагчы вырашыць вайну сустрэча з Пуціным, Зяленскі адказаў: «Мне гэта не цікава. Не цікава сустракацца, не цікава размаўляць… Я сапраўды не разумею, хто прымае рашэнні ў Расіі».
Пры гэтым Зяленскі адзначыў, што калі Расія пакіне ўкраінскую тэрыторыю, то вайна спыніцца. «Я проста хачу, каб яны [расіяне] як мага хутчэй спынілі вайну і як мага хутчэй пакінулі нашу краіну», — дадаў Зяленскі.
Зяленскі таксама адказаў на пытанне, ці не позна ўжо весці перамовы з Крамлём. «Пасля поўнамаштабнага ўварвання для мяне [Пуцін] — ніхто», — падкрэсліў прэзідэнт.
Каментары