На борце самалёта, што разбіўся ў ЗША, было больш за 15 фігурыстаў, у тым ліку чэмпіёны свету Шышкова і Навумаў з Расіі
Паводле СМІ, фігурысты і трэнеры ляцелі на гэтым самалёце з чэмпіянату Злучаных Штатаў.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_01/-9b3l5.jpg.webp)
Вадзім Навумаў, Яўгенія Шышкова з сынам Максімам
На борце самалёта, што разбіўся ў ЗША, было больш за 15 фігурыстаў. Сярод іх — чэмпіёны свету па фігурным катанні 1994 года, цяпер трэнеры Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў. Таксама, папярэдне, там быў іх 23-гадовы сын Максім, таксама фігурыст.
Акрамя таго, на самалёце ляцелі мінімум 14 фігурыстаў, не лічачы трэнераў, пішуць СМІ. Яны ўдзельнічалі ў чэмпіянаце Злучаных Штатаў — 2025.
Афіцыйнага пацвярджэння няма. Федэрацыя фігурнага катання ЗША пацвердзіла, што на борце самалёта, які разбіўся, знаходзілася «некалькі фігурыстаў».
Сёння ў Вашынгтоне ўпаў пасажырскі самалёт, сутыкнуўшыся з вайсковым верталётам. На борце былі 64 чалавекі.
-
Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна
-
Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема
-
У Віцебску тры месяцы шукалі серыйнага люкакрада. Яго затрымалі, але люкі працягваюць знікаць
Каментары