Карпенка заявіў, што ў Беларусі жыве самы стары чалавек у свеце. Але ж гэта нерэальна
Старшыня Цэнтрвыбаркама намякнуў, як насамрэч лічаць у яго арганізацыі?
Самай узроставай выбаршчыцы, унесенай у спісы для галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі, споўнілася 120 гадоў. Пра гэта заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка,піша БелТА.
Насамрэч самым старым чалавекам на планеце з'яўляецца бразільянка Іна Канабара Лукас. Ёй 116 гадоў 231 дзень.
Сусветнай рэкадсменкай усіх часоў лічыцца францужанка Жанна Кальман, якая пражыла 122 гады 164 дні. Аднак шмат хто не верыць у яе гісторыю і лічыць дакументы сфальсіфікаванымі.
Каментары
Паглядзіце на ютубе дак. фільм «Долгожители. Фильм 1948г» І Фралова 2 відэа пра доўгажыхароў.