Грамадства77

Карпенка паабяцаў расказаць пра вынікі збору подпісаў на наступным тыдні

Сёння — апошні дзень збору подпісаў.

Ігар Карпенка. Фота: Наша Ніва

Працэс збору подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты прайшоў спакойна, у адпаведнасці з заканадаўствам. Пра гэта паведаміў журналістам у Гомелі старшыня ЦВК Ігар Карпенка, піша БелТА.

«Сёння (6 снежня) яшчэ ідзе апошні дзень збору подпісаў, і сёння неабходна гэтыя подпісы ўжо падаць у тэрытарыяльныя камісіі для таго, каб потым яны маглі прыступіць да праверкі подпісаў.

Пакуль не магу даць статыстычныя даныя, думаю, што ў панядзелак-аўторак (9—10 снежня) мы атрымаем першую інфармацыю і размесцім традыцыйна на сайце ЦВК па колькасці здадзеных подпісаў», — адзначыў кіраўнік ЦВК.

Па яго словах, на этапе збору подпісаў афіцыйных скаргаў, прэтэнзій не было.

«Былі некаторыя званкі ў камісію, нешта ўдакладнялі, нешта пыталіся, нешта мы тлумачылі, але афіцыйных скаргаў, якія неабходна было б разглядаць камісійна альбо на ўзроўні апарата камісіі, пакуль не было. Таму можна сказаць, што працэс збору подпісаў прайшоў спакойна, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам», — падкрэсліў старшыня ЦВК.

Ён звярнуў увагу: працэс праверкі падпісных лістоў зойме некаторы час.

«Паралельна прэтэндэнты павінны будуць падрыхтаваць тыя дакументы, якія неабходныя для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў, і да 21 снежня павінны падаць у Цэнтральную выбарчую камісію гэтыя дакументы. Думаю, да гэтага часу мы атрымаем ужо пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па колькасці подпісаў, сабраных за таго ці іншага кандыдата.

І плануем правесці ўжо працэдуру рэгістрацыі — пакуль арыентыровачна вядзем размову аб, магчыма, 23 снежня.

Зноў жа гэта будзе залежаць ад таго, як прэтэндэнты пададуць свае дакументы. Калі хтосьці ўпрытык будзе падаваць, то спатрэбіцца нейкі час для таго, каб правесці адпаведную праверку гэтых дакументаў. Ва ўсякім выпадку, думаю, да канца снежня мы вызначымся па колькасці кандыдатаў, якія будуць зарэгістраваныя», — растлумачыў Ігар Карпенка.

Ён нагадаў, што з 1 студзеня пачнецца працэс агітацыі, які працягнецца ўключна па 25 студзеня.

Каментары7

  • Имя
    06.12.2024
    Выдуманный мирок, наверное, то же самое у режима Асада.
  • Free
    06.12.2024
    Ён можа ўжо агалосіць і вынікі так званых "выбараў".
  • піша БелТА
    06.12.2024
    хто-небудзь бачыў гэтага карпенку жывым? ярмошына хоць паказвалася зрэдку на людзі.. а гэтага не бачна даўно
    ды што там.. як прызначылі старшынёй цвк, так і не бачна яго

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць