Арменія лічыць сябе краінай па-за АДКБ. Вяртанне ў арганізацыю ўжо немагчымае, пункт невяртання пройдзены, заявіў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, выступаючы ў парламенце.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/gettyimages-2162497203-jkm3p.jpg.webp)
«Мы сказалі, што замарожваем свой удзел у дзейнасці АДКБ, а гэта значыць, што мы не ўдзельнічаем у абмеркаванні якіх-небудзь дакументаў. Мы проста не накладаем вета ні на адзін дакумент, таму што, па сутнасці, лічым сябе па-за АДКБ, хай робяць, што хочуць.
Гэтая сітуацыя робіць вяртанне Арменіі ў АДКБ усё больш цяжкім, а то і немагчымым. Я думаю, што тут мы прайшлі пункт невяртання», — заявіў Пашынян.
Раней ён казаў, што Арменія замарозіла свой удзел у АДКБ. Яна перастала ўносіць свой унёсак у бюджэт арганізацыі і дасылаць прадстаўнікоў на мерапрыемствы і вучэнні арганізацыі.
Каментары