Свет11

Пашынян заявіў пра замарозку Арменіяй удзелу ў АДКБ

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян на прэс-канферэнцыі 31 жніўня ў Ерэване зрабіў заяву аб удзеле краіны ў органах Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Фота: Olivier Hoslet, Pool via AP

Паводле слоў Нікола Пашыняна, Арменія замарозіла свой удзел ва ўсіх органах АДКБ і пакуль не збіраецца прымаць іншыя рашэнні.

«Мы замарозілі нашу дзейнасць ва ўсіх органах АДКБ і лічым гэта дастатковым на гэтым этапе. Цяпер мы не бачым неабходнасці прымаць іншае рашэнне, але гэта не значыць, што мы не прымем іншае рашэнне ў будучыні», — заявіў армянскі прэм'ер.

12 чэрвеня 2024 года Нікол Пашынян заявіў, што Арменія выйдзе з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, але тэрміны выхаду пакуль не вызначаныя. З ягоных слоў, чальцы АДКБ «планавалі вайну супраць Арменіі з Азербайджанам».

Каментары1

  • Жвір
    01.09.2024
    Неяк неўзабаве пасьля візыту Пуціна ў госьці да Ільхамкі Аліева, што было аплявухаю ўсім армянам. Уявіце толькі, хаўрусьнік нічым не дапамог, ды замест іншага паехаў з сяброўскім візытам у Азэрмайджан ! Хіба ж гэта не аплявуха ? Таму рашэньне Пашыняна выскачыла вонкі.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць