Вайна1313

Былы генсак НАТА заклікаў Украіну адмовіцца ад тэрыторый дзеля міру

Былы генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг лічыць, што хуткае заканчэнне вайны ва Украіне без тэрытарыяльных саступак з боку Кіева малаверагоднае. На ягоную думку, для дасягнення міру Украіне, магчыма, давядзецца часова адмовіцца ад кантролю над акупаванымі тэрыторыямі, піша The Moscow Times.

Енс Столтэнберг. Фота: Andreea Alexandru / AP

«Калі лінія спынення агню азначае, што Расія працягвае ўтрымліваць захопленыя тэрыторыі, гэта не мае на ўвазе, што Украіна павінна адмовіцца ад іх назаўжды», — прыводзіць словы Столтэнберга Spiegel.

Ён падкрэсліў, што ў абмен на часовыя саступкі Кіеў павінен атрымаць гарантыі бяспекі, якія маглі б уключаць сяброўства ў НАТА або іншыя меры, накіраваныя на ўмацаванне абараназдольнасці Украіны.

Столтэнберг выказаў падтрымку пазіцыі прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, які настойвае на недапушчальнасці тэрытарыяльных саступак. Аднак былы генеральны сакратар альянсу адзначыў: з-за бягучай ваеннай сітуацыі гэта малаверагодна.

Зяленскі ў лістападзе дапусціў магчымасць заканчэння «гарачай фазы» канфлікту, калі Украіна ўвойдзе ў НАТА ў кантраляваных ёй межах, а вяртанне страчаных тэрыторый будзе ажыццяўляцца дыпламатычным шляхам. Яшчэ летам ён заяўляў, што Украіна не мае намеру выкарыстоўваць свае тэрыторыі як разменную манету ў перамовах аб міры.

2 снежня федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц прыбыў у Кіеў для перамоў з Зяленскім. Гэты візіт кіраўніка нямецкага ўрада ва ўкраінскую сталіцу стаў першым за апошнія два з паловай гады. Перад сустрэчай з украінскім прэзідэнтам Шольц паабяцаў даць Кіеву дадатковую вайсковую дапамогу ў памеры 650 мільёнаў еўра. Аднак, як паведамілі крыніцы Bild, адной з мэтаў яго візіту было высвятленне гатоўнасці Зяленскага ісці на саступкі для дасягнення міру.

Раней Зяленскі прызнаў, што УСУ пакуль не валодаюць дастатковымі рэсурсамі для поўнага вяртання акупаваных тэрыторый. «Нам трэба знайсці дыпламатычнае рашэнне», — растлумачыў ён. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што дыпламатыя магчымая толькі пры наяўнасці моцнай абароны, каб прадухіліць далейшую агрэсію Расіі. Зяленскі таксама адзначыў, што Украіна перажывае «складаны этап» вайны, а міжнароднай падтрымкі недастаткова. Ён зноў заклікаў НАТА паскорыць перамовы аб сяброўстве Украіны ў альянсе.

Каментары13

  • Што ?
    02.12.2024
    Альтэрнатыўная гісторыя, немцы захапілі Данію за 6 гадзінаў.
  • визия будучыни
    02.12.2024
    реалии таковы - надо соглашаться. Иначе спросите у жителей Украины призывного возраста или "ухилянтов" по всей Европе.
  • Европа все?
    02.12.2024
    Вот пусть с Дании и начинает. Набрали вояк, которые никогда не воевали. Эта Европа вконец расслабилась и поглупела.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць