«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду
Выступаючы на «Дажынках» у Валожыне, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўчора ў яго адбыліся непублічныя перамовы з прадстаўнікамі Захаду, «найбагацейшых дзяржаў».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/2024-10-19123127-w690e.png.webp)
«Учора [18 кастрычніка] у мяне быў непублічны дзень, але вельмі цяжкі. Вельмі складаныя, цяжкія, але цікавыя перамовы з прадстаўнікамі заходніх дзяржаў. І я, размаўляючы з імі, зразумеў, наколькі яны ўважліва назіраюць за намі. Наколькі прыдзірліва яны шукаюць, вывучаюць нашы памылкі і нашы поспехі», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Што было на тых перамовах, пакуль не паведамляецца.
Магчыма, гаворка, ідзе пра візіт у Мінск прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША невысокага ўзроўню, пра які паведамлялася ўчора. На ім, мяркуючы па неафіцыйнай інфармацыі, абмяркоўвалася пытанне палітвязняў.
Каментары