Ваяры Палка Каліноўскага вызвалялі ўкраінскую тэрыторыю пад Харкавам
У тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з'явілася паведамленне, што ягоныя байцы ўзялі актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля Ліпцаў пад Харкавам.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/2024-10-18172307-icib4.png.webp)
Паведамляецца, што
«ў выніку працы ўсіх падраздзяленняў Палка ў гэтым сектары былі ліквідаваныя дзясяткі расійскіх акупантаў, некалькі ўзятыя ў палон; знішчаныя і пашкоджаныя некалькі адзінак варожай тэхнікі, мінамёты і гарматы».
Каментары