Пуцін заявіў, што падтрымлівае Харыс на выбарах у ЗША, бо яна заразліва смяецца
Кіраўнік Расіі сказаў, што яго фаварытам на выбарах у ЗША быў Джо Байдэн, але паколькі ён зняўся з гонкі і рэкамендаваў кандыдатуру Камалы Харыс, то РФ таксама яе падтрымае. Пра гэта Пуцін заявіў на Усходнім эканамічным форуме, піша «Медуза».
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/kamala_harris_ap240605-p039j.jpg.webp)
«Што тычыцца фаварытаў, то не нам гэта вызначаць. Гэта выбар амерыканскага народа. Нашым фаварытам, калі можна так сказаць, быў спадар Байдэн. Яго знялі з гонкі, але ён рэкамендаваў падтрымаць міс Харыс. І мы так зробім, будзем яе падтрымліваць».
Пуцін заявіў, што Дональд Трамп, калі быў прэзідэнтам ЗША, «увёў столькі санкцый у дачыненні да Расіі, колькі ніводны прэзідэнт раней не ўводзіў».
«Яна (Харыс) так заразліва смяецца, гэта кажа пра тое, што ў яе ўсё добра. А калі ў спадарыні Харыс усё добра, можа, яна ўстрымаецца ад такіх дзеянняў (увядзенне санкцый)» — заявіў Пуцін.
ЗША неаднаразова заяўлялі пра ўмяшанне Расіі ў выбары ў Амерыцы. Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада.
Каментары
Падтрымка твая прасякае з процілеглае паўкулі трансатлянтычным струмам, гарачэйшым за Гальфстрым, бурлівейшым ад Ніягары, Зямлю і выкладае пяшчотным ядвабным кабярцом пад мае шляхетныя пятачкі прыступкі на Капіталійскі пагорб да трону з полымя і лёду
Крывавага Карузьліка .
Піцерскі Красналюдак, злапаны і прышпілены да трыбуны Крамлёўскага Палацу Сходаў прасякальным пракуроршыным рогатам, мусіць прызнаць, што Дэмпартыя ня вораг, але сябар РСФСР.
[На тле ў цілівізары грае эстрадны шлягер вакальна інструмэнтальнага гурта блішчастагаловае спявачкі Skin "Skunk Anansie" Sad, sad, sad]