Віктар Хрэнін асабіста прыляцеў на расійскі палігон «Ашулук», каб паназіраць за вучэннямі
Міністр абароны Беларусі асабіста прыляцеў на палігон «Ашулук» у Астраханскай вобласці Расіі, дзе знаходзяцца падраздзяленні беларускіх сіл СПА.
![](http://d3ge8ctsmrv6s9.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/modmilby-frame-at-0m34s-m8z82.jpg.webp)
Фота: Мінабароны
Яны праводзяць аператыўна-тактычныя вучэнні, якія ўключаюць баявыя стрэльбы з зенітных ракетных комплексаў з-300 і «Тор-М2К», паведамляе Мінабароны.
Пры гэтым стральба з «Тор-М2К» упершыню будзе весціся ў руху.
Каментары
Надо наоборот, подальше от Украины и её границы, желательно в приказахские степи.